Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасмаліць1, ; зак.

Пакрыць, насыціць смалой.

  • П. лодку.

|| незак. прасмольваць, .

прасмаліць2, ; зак. (разм.).

  1. Прапаліць чым-н. наскрозь.

    • П. папяросай кашулю.
  2. Ачысціць агнём.

    • П. комін.
  3. Некаторы час пракурыць (разм.).

    • Прасмаліў цэлую гадзіну.

|| незак. прасмальваць, .

прасмярдзелы, (разм.).

Насычаны непрыемным пахам.

  • П. бензінам гараж.

прасмярдзець, ; зак. (разм.).

Насыціцца непрыемным пахам, стаць смярдзючым.

  • Адзенне прасмярдзела дымам.

праснак, , м.

Тоўсты блін з прэснага цеста.

прасніца, , ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля пры прадзенні.

прасодыя, , ж. (спец.).

  1. Тое, што і вершазнаўства.

  2. Частка вершазнаўства — вучэнне аб метрычна значных элементах мовы.

  3. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове.

|| прым. прасадычны, .

прасохлы, .

Які прасох.

  • Прасохлыя дровы.

праспацца, ; зак.

Пра п’янага: працверазіцца пасля сну.

  • Ідзі праспіся.

|| незак. прасыпацца, .

праспаць, ; зак.

  1. Прабыць які-н. час у стане сну.

    • П. аж да поўдня.
  2. Прачнуцца пазней, чым трэба.

    • Праспаў і спазніўся на лекцыю.
  3. Знаходзячыся ў стане сну, не заўважыць, прапусціць.

    • П. станцыю.

|| незак. прасыпаць, .