Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасіць, ; незак.

  1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

    • П. дапамогі.
    • П. літасці.
  2. каго (што) за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.

    • П. за таварыша.
  3. Запрашаць, зваць.

    • П. гасцей за стол.
  4. Назначаць цану (разм.).

    • Колькі просіш за хату? (якая цана?).
  5. Жабраваць (уст.).

    • П. міласціну.

|| зак. папрасіць, .

праскакаць, ; зак.

  1. Прабегчы, праехаць наўскач, скачкамі якую-н. адлегласць, цераз што-н. або мінуўшы што-н.

    • Праскакалі коннікі.
  2. Правесці які-н, час скачучы.

праскварыцца, ; зак.

Стаць гатовым у выніку скварання.

  • Сала праскварылася.

|| незак. праскварвацца, .

праскварыць, ; зак.

  1. Скварачы, давесці да гатоўнасці.

    • П. сала.
  2. Правесці які-н. час, скварачы што-н.

    • Паўгадзіны праскварыла сала.

|| незак. праскварваць, .

праскочыць, ; зак.

  1. Хутка прабегчы міма чаго-н.

    • Каля нас праскочылі дзеці.
    • Поезд праскочыў паўстанак.
  2. Пранікнуць, хутка прабрацца куды-н. праз якія-н. перашкоды (разм.).

    • П. у дзверы.
  3. Лёгка прайсці, упасці праз якую-н. адтуліну.

    • Манета праскочыла ў шчыліну.

|| незак. праскакваць, .

праскрэбці, ; зак.

Скрабучы, зрабіць у чым-н. адтуліну.

  • Мышы праскрэблі падлогу.

|| незак. праскрабаць, і праскрэбваць, .

прасла, , н.

Частка агароджы ад слупа да слупа.

|| прым. праславы, .

праславіцца, ; зак.

Стаць вядомым, славутым.

  • П. подзвігамі.

|| незак. праслаўляцца, .

|| наз. праслаўленне, .

праславіць, ; зак.

Зрабіць вядомым, славутым.

  • Гераічныя пералёты праславілі савецкіх лётчыкаў.

|| незак. праслаўляць, .

|| наз. праслаўленне, .

праславуты, (іран.).

Шырока вядомы, які нашумеў.

  • Праславутыя лятаючыя талеркі.

|| наз. праславутасць, .