Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапускны, ✂.

Які служыць для пропуску, праходу куды-н.

  • П. пункт.
  • П. білет.

◊

  • Прапускная здольнасць — магчымасць у вызначаны тэрмін абслужыць, перавезці каго-што ў максімальнай колькасці.

прапусціць, ✂; зак.

  1. Даць пранікнуць чаму-н. праз што-н.

    • Штора не прапускае святло.
  2. Прыняўшы, абслужыць, апрацаваць і пад.

    • П. праз станцыю трыццаць паяздоў.
  3. Прымусіць прайсці праз што-н.

    • П. праз сепаратар.
  4. Прыняўшы, зрабіць разгляд, ацаніць (разм.).

    • П. артыкул праз аддзел.
  5. Даць дарогу каму-, чаму-н., дазволіць прайсці, праехаць куды-н.

    • П. у парк.
    • П. дзяцей наперад.
  6. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н., прамінуць; прайсці, праехаць міма, не заўважыўшы, празяваўшы што-н.

    • П. два завулкі, а потым завярнуць.
    • Сачыць, каб не п. свой прыпынак.
  7. Дазволіць друкаваць, ставіць на сцэне, дэманстраваць і пад.

    • Выдавецтва не прапусціла дрэнна падрыхтаваны рукапіс.
  8. Не запоўніць якое-н. месца ў чым-н., не заняць час якім-н. дзеяннем.

    • П. радок для прозвішча ў дакуменце.
    • П. адзін сказ.
  9. Не з’явіцца (на сход, заняткі і пад.).

    • П. тыдзень вучобы.
  10. Не скарыстаць што-н., упусціць.

    • Загаварыліся і прапусцілі трамвай.
    • П. зручны момант.
  11. Выпіць (спіртнога; разм.).

    • П. па маленькай.

|| незак. прапускаць, ✂.

|| наз. пропуск, ✂ і прапусканне, ✂.

прапушчальны, ✂ (кніжн.).

Які прапускае праз сябе што-н.

  • П. для святла.

|| наз. прапушчальнасць, ✂.

прапхаць, ✂; зак.

Прапхнуць у некалькі прыёмаў.

прапхнуцца, ✂; зак. (разм.).

Пхаючыся, прабрацца праз натоўп.

|| незак. прапіхацца, ✂ і прапіхвацца, ✂.

прапхнуць, ✂; зак.

Прасунуць штуршком.

  • П. корак у бутэльку.

|| незак. прапіхаць, ✂ і прапіхваць, ✂.

прапыліцца, ✂; зак.

Набрацца пылу, запыліцца.

  • Шапка прапылілася.

прапыліць, ✂; зак.

  1. Напоўніць пылам.

  2. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу (разм.).

    • Па вуліцы прапыліў статак.

прапытаць, ✂; зак.

Тое, што і праведаць (у 2 знач.).

|| незак. прапытваць, ✂.

прапясочыць, ✂; зак. (разм.).

Моцна прабраць, вынесці вымову за што-н.

  • П. на сходзе за безгаспадарчасць.

|| незак. прапясочваць, ✂.