Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праламаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць дзірку, пралом, прабіць наскрозь.

    • П. дзірку.
    • П. чэрап.
  2. Змяніць напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое.

    • Прызма праламала сонечны прамень.

|| незак. праломліваць, ✂, праломваць, ✂ і праламляць, ✂.

|| наз. пралом, ✂.

пралангаваць, ✂; зак. і незак. (афіц.).

Прадоўжыць (-даўжаць) тэрмін дзеяння чаго-н.

  • П. дагавор.

|| наз. пралангацыя, ✂.

пралегчы, ✂; зак.

Размясціцца, легчы, прайсці, працягнуцца ўздоўж чаго-н.

  • Праз лес праляжа дарога.

|| незак. пралягаць, ✂.

пралезці, ✂; зак.

  1. Улазячы, прасоўваючыся, з цяжкасцю пранікнуць куды-н.

    • П. цераз вузкі праход.
  2. перан. Абманам і хітрасцю пранікнуць куды-н., дабіцца добрага, выгаднага становішча (разм.).

    • П. ў высокія чыны.
  3. Улезці, прасунуцца.

    • Шафа тут не пралезе.

|| незак. пралазіць, ✂.

пралеска, ✂, ж.

Травяністая расліна з сіне-блакітнымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу.

пралетарый, ✂, м.

Наёмны рабочы, пазбаўлены сродкаў вытворчасці.

|| ж. пралетарка, ✂.

|| прым. пралетарскі, ✂.

  • П. інтэрнацыяналізм.

пралетарыят, ✂, м.

Клас пралетарыяў.

|| прым. пралетарскі, ✂.

пралёт, ✂, м.

  1. Адкрытая прастора паміж чым-н.

    • Шырокі п. вуліцы.
    • Аконны п.
  2. Адлегласць паміж суседнімі пунктамі апоры ў збудаваннях (напр. частка моста ад аднаго быка да другога).

    • Мост на два пралёты.
  3. Участак чыгуначнага пуці паміж станцыямі, перагон (разм.).

  4. Свабодны прамежак у лесвічнай клетцы шматпавярховага будынка.

|| прым. пралётны, ✂.

пралётка, ✂, ж.

Лёгкі чатырохколавы экіпаж.

  • Рамізніцкая п.

|| прым. пралётачны, ✂.

пралётны, ✂.

Пра птушак: які паяўляецца вясной або восенню пры пералёце.