Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пракурыцца, ✂; зак. (разм.).

Насыціцца дымам ад курэння.

  • Лёгкія пракурыліся.

|| незак. пракурвацца, ✂.

пракурыць, ✂; зак.

  1. Насыціць тытунёвым дымам.

    • П. хату.
  2. Зрасходаваць на курэнне.

    • П. многа грошай.
  3. Правесці які-н. час курачы.

    • Усю ноч пракурыў.

|| незак. пракурваць, ✂.

пракус, ✂, м.

Рана ад укусу, пракушанае месца.

  • Глыбокі п.

пракусаць, ✂; незак.

Пракусіць у многіх месцах.

пракусіць, ✂; зак.

Кусаючы, праткнуць наскрозь.

  • П. губу да крыві.

|| незак. пракусваць, ✂.

пралажыць, ✂; зак.

Тое, што і пракласці.

  • П. дарогу праз лес.

|| незак. пракладаць, ✂ і пракладваць, ✂.

|| наз. пракладанне, ✂, пракладванне, ✂ і пракладка, ✂.

пралаз, ✂, м.

Вузкая адтуліна, праз якую можна пралезці.

  • Зрабіць п. у плятні.

пралаза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга.

пралазіць, ✂; зак.

Правесці які-н. час лазячы.

  • П. увесь дзень па гарах.

праламацца, ✂; зак.

  1. Ламаючыся, утварыць у сабе адтуліну, дзірку.

    • Лёд быў тонкі і праламаўся.
  2. Змяніць свой напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое (спец.).

    • Сонечны прамень праламаўся у прызме.

|| незак. праломлівацца, ✂, праломвацца, ✂ і праламляцца, ✂.

|| наз. праламленне, ✂.