Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праклінаць, ✂; незак.

  1. гл. праклясці.

  2. Лаяць, асуджаць (разм.).

    • Праклінаю сябе за непаваротлівасць.

праклясці, ✂; зак.

  1. Падвергнуць праклёну (высок.).

    • П. здрадніка.
  2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне.

    • П. ўсё на свеце.

|| незак. праклінаць, ✂.

пракляты, ✂.

Які выклікае праклён, ненавісны.

  • П. вораг.
  • Праклятая хвароба.

пракол, ✂, м.

  1. гл. пракалоць.

  2. Скразная адтуліна, зробленая чым-н. калючым.

    • Вушы з праколамі.
    • П. на білеце (кампосцерам).

пракорпацца, ✂ і пракарпацца, ✂; зак. (разм.).

Правесці які-н. час, марудна робячы што-н., корпаючыся (карпаючыся).

  • Пракорпалася ў агародзе цэлы дзень.

пракос, ✂, м.

Пракошаная паласа шырынёй на размах касы, а таксама града скошанай травы.

  • Шырокі п.

|| прым. пракосны, ✂.

пракоўзацца, ✂; зак. (разм.).

Правесці які-н. час коўзаючыся.

  • Паўдня пракоўзаўся на каньках.

пракрасціся​1, ✂; зак.

Прабрацца куды-н. крадучыся, ціха.

  • П. ў пакой.
  • Занепакоенасць пракралася ў душу (перан.).

|| незак. пракрадацца, ✂ і пракрадвацца, ✂.

пракрасціся​2, ✂; зак. (разм.).

Папасціся пры сістэматычным крадзяжы.

  • Пракраўся і трапіў пад суд.

пракрухмаліцца, ✂; зак.

Насыціцца крухмалам.

|| незак. пракрухмальвацца, ✂.