Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

порхаўка, , ж.

Шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл.

  • Забялеліся ўзлескі ад порхавак.

порцік, , м.

Крытая галерэя з калонамі, якая прылягае да вялікага будынка.

  • Грэчаскі п.

порцыя, , ж.

  1. Пэўная доля, колькасць чаго-н. (пераважна пра ежу).

  2. Ежа, разлічаная на аднаго едака ў сталовай ці рэстаране.

    • П. мачанкі.

поршань, , м.

Рухомая дэталь, падоўжаная ці ў форме дыска, якая шчыльна рухаецца ўнутры цыліндра і нагнятае або выпампоўвае вадкасць, газ, пару.

|| прым. поршневы, .

порысты, .

Які мае многа пор.

  • Порыстая скура.

|| наз. порыстасць, .

посах, , м.

Доўгі кій, на які апіраюцца пры хадзьбе.

посвіст, , м.

Асобая манера свістаць, свіст.

  • Салаўіны п.

поседам:

  • поседам сядзець (разм.) — сядзець не ўстаючы ці знаходзіцца дзе-н., нікуды не выходзячы, не выязджаючы.

поскудзь, , ж. (разм. пагард.).

Пра каго-н. агіднага, паскуднага або пра што-н. агіднае, паскуднае.

  • Не чалавек, а п.

послух, , м.

  1. Пакорнасць, паслушэнства.

    • Трымаць дзяцей у послуху.
  2. У манастырах: абавязак, ускладзены на кожнага манаха, а таксама спецыяльная работа, што прызначаецца за які-н. грэх, правіннасць.

    • Назначыць каму-н. п.
  3. Чутка, пагалоска.

    • Пусціць па вёсцы п.