Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

помста, ✂, ж.

Адплата за прычыненае зло, жаданне адпомсціць.

  • Прага помсты.

помсціць, ✂; незак.

Чыніць помсту каму-н.

  • П. ворагу.

|| зак. адпомсціць, ✂.

поначы, прысл.

Ноччу.

  • Хадзіць п.

поні, нескл., м.

Конь штучна выведзенай нізкарослай пароды.

  • Катацца на п.

понча, нескл., н.

Кароткі суцэльны плашч з прамавугольнага кавалка тканіны або вязаны, які надзяваецца цераз галаву.

пончык, ✂, м.

Круглы, смажаны ў тлушчы піражок.

|| прым. пончыкавы, ✂.

поп​1, ✂, м. (разм.).

Праваслаўны святар.

|| прым. папоўскі, ✂.

поп​2, ✂, м.

У гульні ў гарадкі: вертыкальна пастаўлены гарадок (руха).

◊

  • На папа (разм.) — вертыкальна.

    • Паставіць бочку на папа.

попел, ✂, м.

Пылападобная шэрая маса, якая застаецца ад згарання чаго-н.

  • Выбіць п. з люлькі.
  • Ператварыцца ў п.

|| прым. попельны, ✂.

  • П. колер (светла-шэры).

попелапад, ✂, м. (спец.).

Выпадзенне попелу пры вывяржэнні вулкана.