Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

покрык, ✂, м.

Характэрны крык (жывёл, птушак).

  • П. савы.

покрыўка, ✂, ж.

Кавалак матэрыялу для пакрывання чаго-н.

  • Цыратовая п.

покуць, ✂, ж.

Ганаровае месца ў хаце за сталом пад абразамі.

  • Першы сноп жыта ставяць на п.

пол​1, ✂, м.

Палаткі, нары ў сялянскай хаце.

пол​2, ✂, м.

Кожны з двух генетычна і фізіялагічна супрацьпастаўленых разрадаў жывых істот (мужчын і жанчын, самцоў і самак).

  • Мужчынскі п.
  • Прыгожы або слабы п. (жанчыны; жарт.).

|| прым. палавы, ✂.

  • Палавая спеласць.

пола, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня з драўляным мячом і клюшкамі верхам на спецыяльна выезджаных конях.

  • Коннае п.

○

  • Воднае пола — спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе, а таксама адпаведны від спорту.

полаг, ✂, м.

Заслона, якая закрывае ложак, а таксама любая заслона.

  • Завесіць полагам калыску.
  • П. хмар (перан.).

полаз​1, ✂, м.

Гладкі, коўзкі, загнуты спераду брус, пласціна.

  • Санныя палазы.

полаз​2, ✂, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў.

поласць, ✂, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

  • Брушная п.

|| прым. поласцевы, ✂.