песціць, ✂; незак.
-
Любоўна даглядаць, пялегаваць; патураць усім жаданням, балаваць.
-
Лашчыць, галубіць.
-
перан. Выклікаць прыемныя адчуванні (пра вецер, сонца і пад.).
-
перан. Жадаць здзяйснення чаго-н. прыемнага.
|| зак. выпесціць, ✂ і спесціць, ✂.
петарда, ✂, ж.
-
Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.
-
Сігнальны разрыўны снарад, што кладзецца на рэйкі, каб спыніць поезд у выпадку небяспекі.
-
У піратэхніцы: снарад з парахавым зарадам, які выкарыстоўваецца для феерверку.
|| прым. петардавы, ✂ і петардны, ✂.
петраграфія, ✂, ж.
Раздзел геалогіі, які вывучае горныя пароды, іх састаў і структуру.
|| прым. петраграфічны, ✂.
петыт, ✂, м.
Дробны друкарскі шрыфт з вышынёй літар 3 мм.
|| прым. петытны, ✂.
петыцыя, ✂, ж.
Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да ўлад.
|| прым. петыцыйны, ✂.
пехатой і пехатою, прысл.
Рухацца сваімі нагамі, пяшком.
пець, ✂; незак.
-
Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор.
-
Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: абзывацца галасамі.
-
што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. (высок.).
- Паэт пяе пра жыццё народа.
◊
|| зак. прапець, ✂ і спець, ✂.