Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

першынство, ✂, н.

  1. Першае месца ў дачыненні да якіх-н. дасягненняў, заслуг, вартасцей.

    • Барацьба за п.
  2. Спаборніцтва за першае месца.

    • П. свету па шахматах.

першыня, ✂, ж. (разм.).

Першы раз (звычайна з адмоўем «не»).

  • Гэта яму не п.

першэрон, ✂, м.

Конь-ламавік буйной і вынослівай пароды.

|| прым. першэронскі, ✂.

  • Першэронская парода.

перыгей, ✂, м. (спец.).

Найбліжэйшы да Зямлі пункт месяцавай арбіты ці арбіты штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.

|| прым. перыгейны, ✂.

перыёдыка, ✂, ж., зб.

Перыядычныя выданні (газеты, часопісы).

  • Навуковая п.

перыметр, ✂, м.

У матэматыцы: сума даўжынь усіх старон плоскай геаметрычнай фігуры.

  • П. трохвугольніка.

|| прым. перыметрычны, ✂.

перыпетыя, ✂, ж. (кніжн.).

Вельмі складаны ход падзей (першапачаткова ў драме або рамане), а таксама рэзкія, нечаканыя перамены, павароты ў чыім-н. жыцці.

  • Перыпетыі лёсу.

перыскоп, ✂, м.

Аптычны прыбор для назірання за чым-н. з укрыцця, падводнай лодкі, танка і пад.

|| прым. перыскопны, ✂ і перыскапічны, ✂.

перыстальтыка, ✂, ж. (спец.).

Хвалепадобнае сцісканне сценак полых органаў (кішак, страўніка і інш.).

|| прым. перыстальтычны, ✂.

перысты, ✂.

  1. Пакрыты пер’ем (спец.).

    • Перыстыя крылы.
  2. Падобны формай да пер’я.

    • Перыстыя воблакі.