пеўчы,
-
Надзелены прыродай здольнасцямі спяваць або меладычна свістаць.
- Пеўчая капэла.
- Пеўчыя птушкі.
-
пеўчы, -ага, -ыя, -ых, м. Спявак хору, звычайна царкоўнага.
- Хор пеўчых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)