Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўтара, м. і н. і паўтары, ж., ліч.

Лік, колькасць чаго-н., роўная адзінцы з палавінай.

  • Паўтара года.
  • Паўтары шклянкі.
  • Паўтара вядра.
  • Паўтара сутак.

|| прым. паўтарачны, .

  • П. ложак (па шырыні сярэдні паміж двухспальным і аднаспальным).

паўтара...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: памерам, мерай у паўтары адзінкі чаго-н., напр. паўтарагадовы, паўтаратонны.

паўтараста, ліч.

Сто пяцьдзесят.

  • П. рублёў.

паўтарацца, ; незак.

  1. гл. паўтарыцца.

  2. Паўтараць тое, што самім сабой ужо было зроблена, сказана.

    • Ты ўжо стаў п. ў гаворцы.

паўтарыцца, ; зак.

Адбыцца, ажыццявіцца яшчэ раз.

  • Памылкі паўтарыліся.
  • Хвароба паўтарылася.

|| незак. паўтарацца, .

|| наз. паўтарэнне, .

паўтарыць, ; зак.

  1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз.

    • П. сказанае.
    • П. паездку.
  2. Аднавіць у памяці вядомае, завучанае.

    • П. урок.

|| незак. паўтараць, .

|| наз. паўтарэнне, .

паўтарэнне, , н.

  1. гл. паўтарацца, -ць.

  2. мн. -яў. Месца, з’ява, што паўтараюцца ў чым-н.

    • У рамане сустракаюцца паўтарэнні.

паўтлусты, , (спец.).

Сярэдняй таўшчыні паміж тлустым і светлым (пра шрыфт).

паўтон, , м.

  1. Адзінка вымярэння музычных інтэрвалаў — найменшая адлегласць паміж гукамі па вышыні.

  2. Пераход ад светлага, яркага тону, колеру да цёмнага.

паўтоптваць, ; зак.

Утаптаць усё, многае.

  • П. лісце ў зямлю.