Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фаэтон​1, ✂, м.

  1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам.

  2. Легкавы аўтамабіль, у якім можна адкідаць верх (спец.).

|| прым. фаэтонны, ✂.

фаэтон​2, ✂, м.

Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.

фаянс, ✂, м.

  1. Мінеральная маса з асобных гатункаў гліны з дамешкай гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для вырабу керамікі.

  2. зб. Пасуда, вырабы з гэтай масы.

|| прым. фаянсавы, ✂.

феадал, ✂, м.

Пры феадалізме: прадстаўнік пануючага класа, памешчык-прыгоннік, які эксплуатуе прыгонных сялян.

феадалізм, ✂, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, якая існавала перад капіталізмам і характарызавалася наяўнасцю двух асноўных класаў — феадалаў і залежных ад іх прыгонных сялян.

|| прым. феадальны, ✂.

федэралізм, ✂, м.

  1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі.

  2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прым. федэралісцкі, ✂.

федэраліст, ✂, м.

Прыхільнік федэралізму.

|| ж. федэралістка, ✂.

федэрацыя, ✂, ж.

  1. Саюзная дзяржава, якая складаецца з дзяржаў, што аб’ядналіся, або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

    • Расійская Федэрацыя.
  2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

    • Шахматная ф.

|| прым. федэратыўны, ✂ і федэральны, ✂.

  • Федэратыўная дзяржава.
  • Федэратыўная Рэспубліка Германіі.
  • Федэратыўная адзінка.
  • На федэратыўных пачатках.
  • Федэральны канцлер.

феерверк, ✂, м.

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных святаў, урачыстасцей і пад.

  • Святочны ф.
  • Ф. слоў (перан. пра лішняе мнагаслоўе).

|| прым. феерверачны, ✂.

феерверкер, ✂, м.

У царскай Расіі: унтэр-афіцэр артылерыі.