Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нямоглы, ✂ (разм.).

Слабы, хваравіты.

  • Ішоў ён нямоглым крокам.

|| наз. нямогласць, ✂.

няможацца, ✂; безас.; незак. (разм.).

Нездаровіцца.

  • Ужо тыдзень як мне н.

няможна, безас. у знач. вык.

  1. Не дазваляецца, забаронена.

    • Па газонах хадзіць н.
  2. Немагчыма, няма магчымасці (разм.).

    • Далей так жыць н.

нямы, ✂.

  1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць.

    • Нямое дзіця.
    • Школа для нямых (наз.).
  2. перан. Маўклівы, ціхі.

    • Нямая цішыня.
  3. перан. Скрыты, затоены.

    • Н. папрок.

◊

  • Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.

  • Нямое кіно — неагучанае кіно.

  • Нямая роля — роля без слоў.

нянавісць, ✂, ж.

Пачуцці моцнай варожасці, непрыязнасці.

  • Н. да ворага.

нянька, ✂, ж.

  1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і.

    • Пайсці ў нянькі.
    • У сямі нянек дзіця без носа (прыказка).
  2. перан. Той, хто апякае каго-н., клапоціцца пра каго-н.

|| ласк. няня, ✂.

|| прым. няньчын, ✂.

няньчыцца, ✂; незак.

  1. Даглядаць дзіця.

  2. перан., з кім-чым. Празмерна клапаціцца аб кім-, чым-н., удзяляць шмат увагі каму-, чаму-н.

    • З ім не варта н.

няньчыць, ✂; незак.

Даглядаць дзіця.

  • Н. унукаў.

няня, ✂, ж.

  1. гл. нянька.

  2. Санітарка ў бальніцы, медпункце.

няпарнакапытныя, ✂, н.

Атрад млекакормячых з адным пальцам (з цэлым нераздвоеным капытом), да якога адносяцца конь, насарог і тапір.