Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ножны1,

Футарал для шаблі, кінжала і пад.

ножны2,

  1. Вялікія нажніцы.

    • Садовыя н.
  2. Машына для рэзання чаго-н. з дапамогай пары вялікіх нажоў.

    • Дыскавыя н.

ножык, , м.

Тое, што і нож, невялікі нож.

  • Складаны н.

|| памянш. ножычак, .

ноздра, , ж.

Адна з парных вонкавых адтулін носа.

  • Дым лезе ў ноздры.

|| прым. ноздравы, .

нокаць, ; незак. (разм.).

Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй.

|| аднакр. нокнуць, .

|| наз. ноканне, .

нонсэнс, , м. (кніжн.).

Бяссэнсіца, недарэчнасць, бязглуздзіца.

нораў, , м.

  1. Характар, сукупнасць душэўных якасцей.

    • Круты н.
    • Розныя па нораву.
  2. Звычай, уклад жыцця, звычка.

  • З норавам — упарты, наравісты.

норд, , м. (спец.).

Поўнач, паўночны напрамак, а таксама паўночны вецер.

  • Н.-вест. (паўночны захад, паўночна-заходні вецер).
  • Н.-ост (паўночны-ўсход, паўночна-ўсходні вецер).

|| прым. нордавы, .

норка, , ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых з густой бліскучай поўсцю, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. норкавы, .

  • Норкавая шуба.

норма, , ж.

  1. Устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н.

    • Н. выпрацоўкі.
    • Н. выпадзення ападкаў.
  2. Агульнапрызнаныя, узаконеныя ў пэўным асяроддзі правілы паводзін людзей у грамадстве, агульнапрынятае правіла ў мове, літаратуры.

    • Дыпламатычныя нормы.
    • Нормы беларускай літаратурнай мовы.
    • Прыйсці (увайсці) у норму (прыйсці да звычайнага стану).
  3. Загаловак кнігі, звычайна скарочаны, які даецца дробным шрыфтам на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша ўнізе з левага боку (спец.).