Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акары́ць, ; зак.

Зняць, ачысціць ад кары.

  • А. бярвенне.

|| незак. акорваць, .

|| наз. акорванне, .

акасцяне́лы, .

  1. Які ператварыўся ў косць, зацвярдзелы.

    • А. храсток.
  2. перан. Які страціў гібкасць, здольнасць развівацца; застылы.

    • А. погляд.

|| наз. акасцянеласць, .

ака́фіст, , м.

Від хвалебнага царкоўнага песнапення.

|| прым. акафістны, .

ака́цыя, , ж.

Дрэва або куст сямейства бабовых.

  • Белая а. (высокае дрэва з калючкамі і гронкамі пахучых кветак).
  • Жоўтая а. (кусты з жоўтымі кветкамі і калючкамі).

|| прым. акацыевы, .

а́каць, ; незак.

Вымаўляць у ненаціскным становішчы замест гукаў о, э гук а.

|| наз. аканне, .

акачане́лы, .

Які моцна замёрз, застыў ад холаду.

  • Акачанелыя рукі.

|| наз. акачанеласць, .

акачане́ць, ; зак.

Замерзнуць на холадзе; акалець, адубець.

  • На марозе рукі акачанелі.

акая́нны, .

  1. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

    • А. чалавек.
    • Акаянная душа.
  2. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

    • Адыдзіся ад мяне, акаянны!

аквала́нг, , м.

Устройства для дыхання чалавека пад вадою.

|| прым. аквалангавы, .

аквалангі́ст, , м.

Спартсмен, які плавае з аквалангам.

|| ж. аквалангістка, .

|| прым. аквалангісцкі, .