Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неміласэрны, ✂.

  1. Бязлітасны, суровы.

    • Н. чалавек.
  2. перан. Вельмі моцны, незвычайны (пра што-н. непрыемнае, адмоўнае; разм.).

    • Неміласэрная жара.

|| наз. неміласэрнасць, ✂.

немінучы, ✂.

Такі, якога нельга мінуць; непазбежны.

  • Немінучая гібель.

|| наз. немінучасць, ✂.

немудрагелісты, ✂.

Самы звычайны, просты, прымітыўны.

  • Н. інструмент.

|| наз. немудрагелістасць, ✂.

немцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Германіі.

|| ж. немка, ✂.

|| прым. нямецкі, ✂.

немы, ✂.

Жудасны, страшэнны, дзікі, роспачны.

  • Н. крык.

◊

  • Немым голасам (разм.) — вельмі моцна, што ёсць сілы (крычаць, плакаць).

ненавідзець, ✂; незак.

Адносіцца з нянавісцю да каго-, чаго-н.

  • Н. ворага.

ненавіснік, ✂, м.

Чалавек, які ненавідзіць каго-, што-н., жадае зла.

|| ж. ненавісніца, ✂.

|| прым. ненавісніцкі, ✂.

ненавісны, ✂.

Які выклікае нянавісць, агіду.

  • Н. вораг.

|| наз. ненавіснасць, ✂.

ненаглядны, ✂.

  1. Каханы, самы дарагі.

    • Сустрэць ненаглядную (наз.).
  2. Вельмі прыгожы, ад якога нельга адарваць вачэй.

    • Ненаглядныя сінія далі.

ненадоўга, прысл.

На кароткі час.

  • Паехаць н.