Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нельга, у знач. вык.

  1. Няма магчымасці.

    • Без дружбы жыць н.
    • Н. не згадзіцца.
  2. Забаронена, не дазваляецца.

    • Па газонах хадзіць н.

нельма, , ж.

Буйная паўночная рыба сямейства ласосевых ласасёвых.

|| прым. нельмавы, .

нелюбоў, , ж.

Непрыязнасць, непрыхільнасць.

  • Даўняя н.

нелюдзень, , м. (разм.).

Тое, што і нелюдзь (у 1 знач.).

нелюдзім, , м.

  1. Нелюдзімы чалавек.

  2. мн. Вылюдкі, ворагі, звяры.

|| ж. нелюдзімка, .

нелюдзімы, .

  1. Пануры, дзіклівы, які пазбягае людзей, аддае перавагу адзіноце.

    • Н. чалавек.
  2. Бязлюдны, пустынны.

    • Н. лес.

|| наз. нелюдзімасць, .

нелюдзь, , м.

  1. Нелюдзімы, пануры чалавек.

  2. пераважна Вылюдкі, перараджэнцы, звяры.

    • Няўжо мы нелюдзі нейкія?

нема, прысл.

  1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.).

  2. Моўчкі, без слоў.

    • Цётка н. енчыла.

немаведама, прысл.

Невядома, незразумела.

  • Хавацца н. ад каго.

немагчыма, прысл. у знач. вык.

Няма магчымасці, нельга.

  • Н. ўбачыць зацьмення.