Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

немагчымы, .

  1. Неажыццявімы, невыканальны.

    • Няма нічога немагчымага (наз.).
  2. перан. Такі, што нельга выцерпець, вынесці; нясцерпны.

    • Немагчымая духата.

|| наз. немагчымасць, .

немажлівы, .

Тое, што і немагчымы (у 1 знач.).

|| наз. немажлівасць, .

немалаважны, .

Даволі важны, істотны.

  • Немалаважныя падзеі.

|| наз. немалаважнасць, .

немалы, .

Даволі вялікі, значны.

  • Немалыя грошы.
  • Н. шлях.
  • Пражыць нямала (прысл.).

немарач, , ж. (абл.).

Глухое, цёмнае месца, цемра.

  • Такая н., хоць вока выкалі.

немата, , ж.

  1. Адсутнасць дару мовы.

    • Прыроджаная н.
  2. перан. Нямая цішыня.

    • Вячэрняя н.
  3. перан. Бяспраўе.

    • Векавая н. і адсталасць.

немаўля, , н.

Малое дзіця.

|| памянш.-ласк. немаўлятка, .

немач, , ж. (разм.).

  1. Недамаганне, слабасць, хвароба.

    • Забывацца на сваю н.
  2. Гора, няшчасце.

  • Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм. груб.) — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

неметал, , м. (спец.).

Хімічна простае рэчыва, якое не належыць да металаў.

немец, , м. (разм.).

Нямы мужчына.