Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фатальны, ✂, ж. (кніжн.).

Быццам прызначаны лёсам; непазбежны, наканаваны.

  • Ф. збег акалічнасцей.
  • Фатальнае супадзенне.

|| наз. фатальнасць, ✂.

фатаўскі, ✂.

Уласцівы фату.

  • Фатаўскія манеры.

фатаўство, ✂, н.

Паводзіны фата.

фатограф, ✂, м.

Спецыяліст па фатаграфіі.

фауна, ✂, ж.

Сукупнасць усіх відаў пэўнай мясцовасці ці геалагічнага перыяду.

  • Ф. Белавежскай пушчы.

фацэт, ✂, м.

Камічны, забаўны чалавек; пра некага малазнаёмага, пра каго-н. наогул.

фацэтны, ✂ (разм.).

Камічны, забаўны.

|| наз. фацэтнасць, ✂.

фашызм, ✂, м.

Ідэалогія ваяўнічага шавінізму і расізму, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі, устанаўлення рэжыму жорсткай рэакцыі і развязвання захопніцкіх войнаў.

|| прым. фашысцкі, ✂.

  • Ф. рэжым.

фашына, ✂, ж. (спец.).

Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог па балоце.

|| прым. фашынны, ✂.

фашыст, ✂, м.

Прыхільнік фашызму, член фашысцкай партыі.

|| ж. фашыстка, ✂.

|| прым. фашысцкі, ✂.