Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недарэчы, прысл.

  1. прысл. Не ў час; не да месца.

    • Выступленне н.
  2. у знач. вык. Не адпавядае абставінам.

    • Гэта паездка была н.

недасведчаны, ✂.

  1. Які не мае належных ведаў аб чым-н.

    • Н. юнак.
  2. Нявопытны ў чым-н., неспрактыкаваны.

|| наз. недасведчанасць, ✂.

недасеў, ✂, м.

Частка зямлі, якая засталася незасеянай.

недасканалы, ✂.

Які не дасягнуў дасканаласці, не пазбаўлены недахопаў.

  • Недасканалыя творы.

|| наз. недасканаласць, ✂.

недасол, ✂, м.

Недастатковая салёнасць.

  • Н. на стале, перасол на спіне (прыказка).

недаспаць, ✂; зак.

Паспаць менш, чым трэба; не выспацца.

|| незак. недасыпаць, ✂.

|| наз. недасыпанне, ✂.

  • Хранічнае н.

недастатковы, ✂.

  1. Невялікі па колькасці, які не адпавядае якім-н. патрэбам; слабы, малы.

    • Недастатковыя сродкі.
    • Н. вопыт.
  2. Няпоўны, нездавальняючы; негрунтоўны, несур’ёзны.

    • Недастатковыя веды.

|| наз. недастатковасць, ✂.

  • Сардэчная н. (спец.).

недастача, ✂, ж.

  1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго-, чаго-н.

    • Н. паліва.
  2. Адсутнасць патрэбнай колькасці грошай, маёмасці, выяўленая пры праверцы.

    • Выявіць недастачу.
  3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё, недахоп самага неабходнага.

недасягальны, ✂.

Такі, якога нельга дасягнуць, ажыццявіць.

  • Недасягальная мэта.

|| наз. недасягальнасць, ✂.

недасяжны, ✂.

Тое, што і недасягальны.

|| наз. недасяжнасць, ✂.