Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

незалежны, ✂.

  1. Самастойны, які не залежыць ад каго-, чаго-н., свабодны.

    • Незалежныя краіны.
    • Н. чалавек.
  2. Які выражае самастойнасць у чым-н.

    • Незалежныя думкі.
    • Трымаць сябе незалежна (прысл.).

◊

  • Незалежны стан — у граматыцы: катэгорыя дзеясловаў, якія патрабуюць прамога дапаўнення (напр.: селянін косіць сена).

  • Дзеепрыметнік незалежнага стану.

◊

  • Незалежна ад таго, што — не з прычыны чаго-н., не ў сувязі з тым што.

  • Паехалі незалежна ад таго, што іх пасылалі.

|| наз. незалежнасць, ✂.

незалюбіць, ✂; зак.

Выказаць незадаволенасць, не спадабацца.

  • Ён вельмі незалюбіў, калі напомнілі пра мінулы ўчынак.

незаменны, ✂.

Такі, якога цяжка або нельга замяніць, вельмі патрэбны.

  • Н. спецыяліст.

|| наз. незаменнасць, ✂.

незапамятны, ✂.

Вельмі даўні, аддалены ў часе.

  • З незапамятных часоў.

незаплямлены, ✂.

  1. Які не мае плям, чысты.

    • Незаплямленая вопратка.
  2. перан. Неабясслаўлены, нічым не зганьбаваны.

    • Незаплямленая рэпутацыя.

|| наз. незаплямленасць, ✂.

незваротны, ✂.

  1. Які не вернецца, не паўторыцца.

    • Незваротная маладосць.
  2. Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку.

    • Н. працэс.

|| наз. незваротнасць, ✂.

незвычайны, ✂.

  1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны; надзвычайны.

    • Н. востраў.
    • Незвычайная прыгажосць.
  2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы.

    • Н. дзень.
  3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны.

    • Незвычайныя ўмовы.

|| наз. незвычайнасць, ✂.

незгаральны, ✂.

Зроблены з вогнетрывалага матэрыялу.

  • Незгаральная шафа.

незгасальны, ✂, ж. (высок.).

Тое, што і нязгасны.

|| наз. незгасальнасць, ✂.

нездавальненне, ✂, н.

Пачуццё непрыязнасці, неадабрэння ў адносінах да каго-, чаго-н.

  • Выказаць сваё н.