Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неахайны, .

  1. Які не захоўвае чысціні, парадку; які ўтрымліваецца ў беспарадку.

    • Неахайная гаспадыня.
    • Н. пакой.
  2. Зроблены абы-як, без стараннасці.

    • Неахайная работа.

|| наз. неахайнасць, .

неахвота, , ж.

  1. Адсутнасць ахвоты да чаго-н.

    • Працаваць з неахвотай.
  2. безас. у знач. вык. Не хочацца, няма жадання (што-н. рабіць).

    • Н. з ім размаўляць.

неахвотны, .

Які не выказвае ахвоты да чаго-н.

неахвочы, .

Які не мае жадання рабіць што-н., не выказвае ахвоты да чаго-н.

  • Н. да вучобы.

неахопны, .

  1. Неабсяжны, неабдымны, вельмі вялікі па сваёй працягласці.

    • З поўначы сунулася неахопная градавая хмара.
  2. Вялікі па ступені праяўлення.

    • Ён адчуваў у сабе неахопную сілу.

|| наз. неахопнасць, .

неацэнны, .

Надзвычай важны.

  • Неацэнныя заслугі.

|| наз. неацэннасць, .

неба, , н.

Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.

  • На небе.
  • Як н. і зямля (нічога падобнага, поўная процілегласць).
  • Пад адкрытым небам (не ў памяшканні).
  • Быць на сёмым небе (перажываць, адчуваць вялікую радасць).
  • Трапіць пальцам у н. (сказаць што-н. неўпапад, недарэчы; разм. жарт.).
  • Узнесці да неба (непамерна расхваліць каго-, што-н.).
  • Як гром з яснага неба (раптоўна, зусім нечакана).
  • Як з неба зваліўся.
    1. нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;
    2. не разумее таго, што адбываецца навокал; (разм.).

|| прым. нябесны, .

  • Н. купал.
  • Н. колер (блакітны).
  • Нябесныя сілы (боскія).

небагата, у знач. вык.

Мала, у невялікай колькасці.

  • Рыбы ў мясцовых рэках н.

небарака, , м.; , ж., (разм.).

Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.

|| прым. небарацкі, .

небаскроб, , м.

Вельмі высокі шматпавярховы будынак.

|| прым. небаскробны, .