Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

небасхіл, , м.

Частка неба над гарызонтам.

небез... (а таксама небес...) і небяз... (а таксама небес...), прыстаўка.

Складаная прыстаўка прыметнікаў (і ўтвораных ад іх назоўнікаў), якая надае значэнне ўмеранай, але дастаткова значнай ступені якасці, напр. небезнадзейны, небеспадстаўны.

небездакорны, .

Які не пазбаўлены недахопаў.

  • Яго адносіны да працы небездакорныя.

небіткі, .

Які не разбіваецца пры ўдары, падзенні.

  • Небіткое шкло.

неблагі, .

  1. Нядрэнны, даволі значны.

    • Н. ўраджай.
    • Н. чалавек.
  2. Дастатковы для якой-н. мэты.

    • У яго н. вопыт практычнай работы.

небывалы, .

Якога раней не было, незвычайны.

  • Небывалае здарэнне.

|| наз. небываласць, .

небыліца, , ж.

  1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

    • Разносіць небыліцы.
  2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці, дзе апавядаецца пра тое, чаго не можа быць, не бывае.

небыль, , ж.

Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.

небыццё, , н.

Адсутнасць жыцця (першапачаткова аб смерці як адсутнасці быцця).

  • Перайсці ў н. (памерці).
  • Узнікнуць з небыцця (адрадзіцца).

небяспека, , ж.

Стан, становішча, якое пагражае каму-н., можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду.

  • Адчуваць небяспеку.