Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наўскос, прысл. і прыназ.

Тое, што і наўскасяк.

наўсцяж, прысл. і прыназ. (разм.).

  1. прысл. Ва ўсю даўжыню чаго-н.

    • Н. кладуцца пракосы.
  2. прысл. Ва ўсіх напрамках, навокал.

    • Н. праляглі дарогі.
  3. прыназ. Ужыв. пры ўказанні на прадмет, уздоўж якога што-н. размяшчаецца, рухаецца.

    • Ісці н. дарогі.

наўцёкі, прысл.

Бягом, уцякаючы ад каго-, чаго-н.

  • Кінуцца н.

нафабрыкаваць, ✂; зак. (разм.).

Фабрыкуючы, прыгатаваць у нейкай колькасці.

  • Н. артыкулаў.

нафастрыгаваць, ✂; зак.

Прашыць буйнымі шыўкамі, зрабіць фастрыгу.

нафта, ✂, ж.

Мінеральнае масляністае гаручае рэчыва, якое ўжываецца як паліва, а таксама як сыравіна, з якой атрымліваюць розныя прадукты (бензін, газу і пад.).

|| прым. нафтавы, ✂.

нафта...

Першая частка складаных слоў у знач.: нафта, нафтавы, з нафты, напр. нафтаздабыча, нафтапрадукты, нафтапрамысловасць, нафтаперапрацоўчы, нафтапромысел.

нафтаачышчальны, ✂.

  1. Які ачышчае ад нафты.

    • Нафтаачышчальнае судна (якое ачышчае мора, акваторыю порта).
  2. Які ачышчае нафту.

    • Н. завод.

нафтавік, ✂, м.

Работнік нафтапрамысловасці, спецыяліст па нафце.

нафталін, ✂, м.

Белае крышталічнае рэчыва з рэзкім пахам, якое выкарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для барацьбы з моллю.

|| прым. нафталінавы, ✂.