Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

натхніць, ; зак.

  1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым.

    • Н. на напісанне верша.
  2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх-н. дзеянняў.

    • Н. на подзвіг.

|| незак. натхняць, .

натыкаць, ; зак.

  1. Уваткнуць што-н. у якой-н. колькасці.

    • Н. іголак у падушачку.
  2. Расставіць, размясціць дзе-н. (разм.).

    • Н. сцяжкоў на карце.
  3. і што. Накалоць (разм.).

    • Н. слівы перад варкай.

|| незак. натыкаць, .

наўгад, прысл.

Не будучы цвёрда ўпэўненым аб правільнасці сваіх дзеянняў; як выйдзе.

  • Сказаць н.
  • Ісці н.

наўгалоп, прысл.

Наўскач, галопам, вельмі хутка.

  • Каня гнаў н.

наўдалую, прысл.

Вельмі смела, безразважна.

  • Кінуцца н.

наўдачу, прысл.

У надзеі на зручны выпадак, як удасца.

  • Ісці н.

наўзбоч, прысл. і прыназ. (разм.).

  1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго-н.

    • Н. стаяў дом.
  2. прыназ. Збоку ад чаго-н.

    • Н. дарогі.

наўздагад, прысл. (разм.).

Наўгад, як выйдзе.

  • Страляць н.

наўздагон, прысл. і прыназ.

  1. прысл. Услед за тым, хто (што) аддаляецца, адыходзіць.

    • Крычаць н.
  2. прыназ. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, што аддаляюцца і ўслед за якімі хто-, што-н. пасылаецца.

    • Н. яму паслалі тэлеграму.

наўздагонкі, прысл. (разм.).

Тое, што і наўздагон.