Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насцеж, прысл.

На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.).

  • Адчыніць дзверы н.

насценгазета, ✂, ж.

Скарачэнне: насценная газета — напісаная ад рукі або надрукаваная на машынцы і вывешаная на сцяне газета, орган якой-н. мясцовай арганізацыі або ўстановы.

|| прым. насценгазетны, ✂.

насценны, ✂.

Які вісіць, знаходзіцца на сцяне.

  • Н. каляндар.
  • Н. гадзіннік.

насцеражыцца, ✂ і насцярожыцца, ✂; зак.

Стаць насцярожаным, напружана ўважлівым.

|| незак. насцярожвацца, ✂.

насцеражыць, ✂ і насцярожыць, ✂; зак.

Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу.

|| незак. насцярожваць, ✂.

насцёбаць, ✂ і насцябаць, ✂; зак. (разм.).

Набіць, нахвастаць каго-н.

  • Н. дубцом.
  • Н. пугай.

|| незак. насцёбваць, ✂.

насціл, ✂, м.

  1. гл. слаць ​2.

  2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, пасланага на што-н.

    • Драўляны н.

|| прым. насцілачны, ✂.

насцільны, ✂.

  1. Плаўны, які амаль па прамой лініі (спец.).

    • Н. скачок.
  2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

    • Н. агонь.
    • Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насцільнасць, ✂.

насцярожаны, ✂.

Напружана-ўважлівы ў чаканні чаго-н.

  • Н. погляд.

|| наз. насцярожанасць, ✂.

насып, ✂, м.

Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, гравію і пад.

  • Дарожны н.