Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насыпам, прысл.

У рассыпаным стане, без тары.

  • Вугаль перавозяць н.

насыпацца, ; зак.

  1. Сыплючыся, трапіць куды-н.

    • Пясок насыпаўся ў боты.
  2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго-н.

    • Насыпалася лісця за ноч.

|| незак. насыпацца, .

насыпаць, ; зак.

  1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

    • Н. пяску на дарожку.
  2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

    • Н. мех аўса.
  3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

    • Н. курган.

|| незак. насыпаць, .

|| наз. насыпка, .

насыпка, , ж.

Зашыты з усіх бакоў чахол, які напаўняецца пер’ем або пухам і служыць падушкай або пярынай.

  • Пашыць новую насыпку.

|| прым. насыпачны, .

насыпны, .

  1. Які насыпаецца куды-н.

    • Н. грунт.
  2. Утвораны шляхам насыпання.

    • Насыпная гара.

насыціцца, ; зак.

  1. Наесціся ўволю.

  2. перан. Расчыніць у сабе вялікую колькасць якога-н. рэчыва, увабраць у сябе што-н.

    • Зямля насыцілася вільгаццю.

|| незак. насычацца, .

|| наз. насычэнне, .

насыціць, ; зак.

  1. Накарміць уволю.

  2. перан. Напоўніць, прасякнуць што-н. якім-н. рэчывам у вялікай колькасці.

    • Паветра насычана вільгаццю.
  3. перан. Напоўніць у вялікай колькасці.

    • Паветра насычана парай.
    • Н. раствор солямі.
  4. перан. Напоўніць, забяспечыць у вялікай колькасці.

    • Н. рынак таварамі.

|| незак. насычаць, .

|| наз. насычэнне, .

насякомае, , н.

Маленькая беспазваночная членістаногая жывёліна (муха, пчала, мурашка і пад.).

насякомаедны, .

Які корміцца насякомымі.

  • Насякомаедныя расліны.
  • Атрад насякомаедных (наз.).

насяліць, ; зак.

  1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

    • Н. бязлюдны край.
  2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

    • Лясы населены зверам.

|| незак. насяляць, .

|| наз. насяленне, .