Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

настояць1, ; зак.

Зрабіць настойку або настой з чаго-н.

  • Н. вішні.
  • Н. чай.

|| незак. настойваць, .

настояць2, ; зак. (разм.).

Тое, што і настаяць.

  • Н. гною.

|| незак. настойваць, .

настраляць, ; зак.

Застрэліць, забіць у якой-н. колькасці.

  • Н. дзічыны.

|| незак. настрэльваць, .

настрачыць, ; зак.

  1. гл. страчыць.

  2. Строчачы, вышыць, прышыць што-н.

    • Н. манжэты.
  3. чаго. Строчачы, зрабіць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. складак.
  4. перан. Хутка напісаць што-н. (разм.).

    • Н. пісьмо.

|| незак. настрочваць, .

настроіць, ; зак.

  1. Нацягваючы струны, надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

    • Н. прыёмнік на кароткія хвалі.
  2. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

    • Н. прыёмнік на кароткія хвалі.
  3. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

    • Н. станок.
  4. перан. Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

    • Н. на вясёлы лад.
    • Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настройваць, .

|| звар. настроіцца, .

|| незак. настройвацца, .

|| наз. настройка, .

настрой, , м.

  1. Унутраны, душэўны стан.

    • Перадсвяточны н.
    • Узняты н.
  2. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. у каго-н.

    • Нездаровыя настроі.
  3. Схільнасць, жаданне рабіць што-н.

    • Не было настрою чытаць.

настройшчык, , м.

Спецыяліст па настройцы музычных інструментаў.

  • Н. раяляў.

|| ж. настройшчыца, .

|| прым. настройшчыцкі, .

настругаць, ; зак.

  1. Стругаючы, нарыхтаваць якую-н. колькасць.

    • Н. дошак.
  2. Начысціць (пра бульбу і пад.; абл.).

  3. Стругаючы, насмеціць (разм.).

|| незак. настругваць, .

настрыг, , м. (спец.).

Колькасць настрыжанай воўны.

настрыгчы, ; зак.

Нарэзаць якую-н. колькасць чаго-н. (нажніцамі, спецыяльнай машынкай і пад.).

  • Н. воўны.

|| незак. настрыгаць, .