Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наспіртавацца, ; зак.

  1. Прасякнуцца спіртам.

  2. перан. Напіцца п’яным (разм.).

наспявацца, ; зак. (разм.).

Уволю, многа паспяваць.

наспяваць, ; зак.

  1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго-н.

    • Н. частушак.
  2. перан., што і чаго. Нагаварыць многа чаго-н. (разм.).

    • Ён такога мне наспяваў, што вушы вянуць.

нассацца, ; зак. (разм.).

Уволю, многа пассаць.

  • Дзіця нассалася малака.

|| незак. насысацца, .

нассаць, ; зак.

Пры дапамозе ссання атрымаць, здабыць (пра вадкасць).

  • Н. малака.

наставіць1, ; зак.

  1. чаго. Паставіць у нейкай колькасці.

    • Н. стагоў сена.
  2. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць.

    • Н. пісталет на каго-н.
  3. Выставіць наперад, выцягнуць.

    • Н. рукі.
  4. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.).

    • Н. вочы.
  5. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер).

    • Н. каўнер.
  6. чаго. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў; разм).

  7. Падрыхтаваць самавар, згатаваць чай.

    • Н. самавар.

|| незак. настаўляць, .

наставіць2, ; зак.

Навучыць каго-н. чаму-н. добраму, даць настаўленне.

  • Н. на правільны шлях.
  • Н. на розум (даць разумную параду; разм.).

настальгія, , ж. (кніжн.).

Туга па радзіме.

|| прым. настальгічны, .

настаўленне, , н.

  1. Павучанне, настойлівая парада.

    • Бацькоўскае н.
  2. Інструкцыя па якому-н. прадмету.

    • Воінскае н.

настаўляць1, ; зак.

Навучаць; даваць настаўленні (у 1 знач.).

  • Н. вучня.