Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наняць, ; зак.

Прыняць на работу або ўзяць у часовае карыстанне за плату.

  • Н. рабочых.
  • Н. кватэру.

|| незак. наймаць, .

|| наз. наём, і найм, .

  • Працаваць па найму.

наогул, прысл.

  1. Увогуле, ва ўсіх адносінах.

    • Н. гэта адзіна правільнае рашэнне.
  2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

    • Ён н. такі.
  3. У агульных рысах, у цэлым.

    • Яна н. расказвала пра людзей, а не пра цябе.
  4. Ужыв. ў значэнні абагульняючага слова.

    • Н. ён імкнуўся дапамагаць абяздоленым.

напавал, прысл.

  1. Адразу насмерць.

    • Забіць звера н.
  2. перан. Вельмі моцна; пераканальна.

    • Факты білі н.

напавер, прысл.

У доўг, у крэдыт.

  • Набраць тавару н.

напагатове, прысл.

У стане гатоўнасці.

  • Трымаць стрэльбу н.

напагатоў:

  • узяць напагатоў (спец.) — аб прыёме, пры якім вінтоўка трымаецца ў стане гатоўнасці да стральбы.

напад, , м.

  1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. для захопу, грабяжу, забойства і пад.

    • Адбіць н. ворага.
  2. Абвінавачанні, папрокі, з якімі выступаюць супраць каго-, чаго-н.

    • Яму давялося выслухаць н. крытыкі.

нападаць, ; зак.

Падаючы, набрацца ў нейкай колькасці.

  • Нападала лісця з дрэў.

нападаючы, , м.

Ігрок спартыўнай каманды (футбола, хакея і інш.), які забівае мяч, шайбу ў вароты праціўніка.

нападзенне, , н.

  1. гл. напасці.

  2. зб. Частка каманды, якая непасрэдна вядзе атаку на праціўніка пры гульні ў футбол, хакей і пад.

    • Ігрок нападзення.