Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нанесці​2, ✂; зак.

Знесці нейкую колькасць яек (пра птушак).

  • Н. кош яек.

нанізваць, ✂; незак.

Тое, што і нізаць.

нанка, ✂, ж.

Грубая баваўняная тканіна з тоўстай пражы, звычайна жоўтага колеру.

|| прым. нанкавы, ✂.

нанова, прысл. (разм.).

Тое, што і нанава.

нанос, ✂, м.

Зямля, пясок і пад., нанесеныя вадой, ветрам.

  • Пясчаныя наносы.

наносны, ✂.

  1. Нанесены ветрам, цячэннем.

    • Н. пясок.
  2. перан. Выпадковы, не ўласцівы каму-н. (разм.).

    • Наносныя матывы ў паэзіі.
    • Пазбавіцца ад усяго наноснага (наз.).

нанпарэль, ✂, ж.

Друкарскі шрыфт, драбнейшы за петыт.

  • Набраць спасылкі нанпарэллю.

|| прым. нанпарэльны, ✂.

нансук, ✂, м.

Тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну.

  • Прасціна з нансуку.

|| прым. нансукавы, ✂.

нанюхацца, ✂; зак. (разм.).

Панюхаць чаго-н. уволю, многа.

  • Н. кветак.
  • Н. бензіну.

наняцца, ✂; зак.

Паступіць на працу па найму.

  • Н. калоць дровы.

|| незак. наймацца, ✂.