Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надысці, ; зак.

  1. Настаць, наблізіцца.

    • Надышоў час расстання.
  2. Прайсці нейкую адлегласць.

    • Мы ўжо надышлі кіламетраў восем.
  3. Прыйсці, з’явіцца куды-н.

    • Неўзабаве надышлі астатнія.

|| незак. надыходзіць, .

|| наз. надыход, .

надыхацца, ; зак.

Уволю, многа падыхаць.

  • Н. горным паветрам.

надыхаць, ; зак.

  1. Нагрэць паветра дыханнем.

    • Н. у вагоне.
  2. Дыхнуць, падыхаць некалькі разоў на што-н.

    • Н. на замёрзлую шыбу.

наедак, , м. (разм.).

Тое, чым можна наесціся; пажыва.

  • Цукеркі — гэта не н.

наедзь, , ж.

Камень на зубах у каня.

  • Конь дужа стары — бачыш на зубах якая н.

наезд, , м.

  1. гл. наехаць.

  2. Прыезд каго-н. куды-н. на нейкі час.

    • Н. турыстаў.
  3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго-, чаго-н.

    • Н. карнікаў.

наездам, прысл.

Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга.

  • Бываў у вёсцы п.

наезджы, (разм.).

Які прыехаў, наехаў адкуль-н.

  • Н. люд.

наездзіць, ; зак.

  1. Праездзіць нейкі час; ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў.

    • Н. тысячы кіламетраў.
  2. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу.

    • Н. шлях.
  3. Прывучыць да язды.

    • Н. рысака.

наезнік, , м.

Чалавек, які добра ездзіць вярхом; спецыяліст па верхавой яздзе.

  • Цыркавы н. (артыст, які выступае на кані).

|| ж. наезніца, .

|| прым. наезніцкі, .