Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надставіць, ✂; зак.

Дабаўляючы, зрабіць больш высокім, доўгім.

  • Н. рукавы.

|| незак. надстаўляць, ✂.

|| наз. надстаўка, ✂. ДМ -ўцы, -тавак, ж.

надсячы, ✂ і надсекчы, ✂; зак.

Рассячы трохі, не да канца.

  • Н. палена.

|| незак. надсякаць, ✂.

|| наз. надсяканне, ✂.

надта, прысл.

  1. Звыш меры, занадта.

    • Н. стаміцца.
  2. у знач. вык. Празмерна, вельмі.

    • Гэта ўжо н.

◊

  • Не надта (што) (разм.) — не вельмі, так сабе.

надтрэснуты, ✂.

  1. З невялікай трэшчынай.

    • Надтрэснутая шклянка.
  2. перан. Які хрыпіць (пра голас, гукі).

    • Н. голас.

надуманы, ✂.

Штучны, пазбаўлены дастатковых падстаў.

  • Н. сюжэт.

|| наз. надуманасць, ✂.

надумацца, ✂; зак.

  1. Вырашыць зрабіць што-н.

    • Надумаліся паехаць на Нарач.
  2. Многа падумаць. Як надумаешся, дык заснуць не можаш ноччу.

надумаць, ✂; зак.

Задумаць зрабіць што-н., прыняць якое-н. рашэнне.

  • Як надумала, так і зраблю.

|| незак. надумваць, ✂.

надушыць, ✂; зак. (разм.).

Раздушыць, знішчыць нейкую колькасць каго-, чаго-н.

  • Н. ягад.
  • Н. мух.

надхвосце, ✂, н. (спец.).

Частка апярэння ў птушак, што знаходзіцца на спіне каля хваста.

надхмар’е, ✂, н.

Прастора над хмарамі.

  • Выглянуў месяц з надхмар’я.

|| прым. надхмарны, ✂.