Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навэндзіць, ✂; зак.

Прыгатаваць нейкую колькасць шляхам вэнджання.

  • Н. шынак.

навюткі, ✂ (разм.).

Зусім новы, самы новы.

  • Н. касцюм.

навязацца, ✂; зак. (разм.).

Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі.

  • Н. ў сябры.

навязаць, ✂; зак.

  1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.

    • Н. шапак.
    • Н. венікаў.
  2. Прымацаваць, узяць на прывязь.

    • Н. каня на лузе.
  3. перан., каго-што каму. Прымусіць прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.

    • Н. сваю думку.
    • Н. бой.

|| незак. навязваць, ✂.

навярнуцца, ✂; зак.

  1. Выступіць на вачах (пра слёзы).

    • Ад болю навярнуліся слёзы на вачах.
  2. Нахіліцца на бок.

|| незак. наварочвацца, ✂.

навярнуць, ✂; зак.

  1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н.

    • Н. каменем.
  2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць.

    • Н. зямлі.
  3. пераважна безас., чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці.

    • Навярнула гурбы снегу.
  4. Нахіліць у які-н. бок.

    • Н. цэбар.
  5. чаго і без дапаўнення. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (разм.).

    • Н. на чалавека немаведама чаго.

|| незак. наварочваць, ✂.

навярстаць​1, ✂; зак. (спец.).

Шляхам вёрсткі зрабіць у нейкай колькасці.

|| незак. навёрстваць, ✂.

навярстаць​2, ✂; зак.

Тое, што і нагнаць.

  • Н. упушчанае.

|| незак. навёрстваць, ✂.

навярэдзіцца, ✂; зак.

Тое, што і наверадзіцца.

навярэдзіць, ✂; зак.

Тое, што і наверадзіць.