Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фасоліна, ✂, ж.

Адно зерне фасолі.

фасоля, ✂, ж.

Аднагадовая бабовая расліна з доўгімі вузкімі пладамі (стручкамі), а таксама самі стручкі і яе насенне.

|| прым. фасолевы, ✂.

фасон, ✂, м.

  1. Форма, крой, па якіх што-н. пашыта.

    • Модны ф. касцюма.
  2. Знешні выгляд, форма якога-н. прадмета.

    • Ф. мэблі.
  3. Паказная франтаватасць; шык (разм.).

    • Трымаць ф. (важнічаць, франціцца).

|| прым. фасонны, ✂.

фасоністы, ✂.

  1. Прыгожага, моднага фасону.

    • Фасоністае плацце.
  2. Пра чалавека: франтаваты, франсісты.

    • Ф. кавалер.

|| наз. фасоністасць, ✂.

фасонны, ✂.

  1. гл. фасон.

  2. Які мае адносіны да вырабаў пэўнай мадэлі, а таксама ўскладненай мадэлі, фасону (спец.).

    • Фасоннае ліццё.

фасоўшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца фасоўкай.

  • Ф. тавараў.
  • Аптэчны ф.

|| ж. фасоўшчыца, ✂.

|| прым. фасоўшчыцкі, ✂.

фастрыга, ✂, ж.

Шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца.

фастрыгаваць, ✂; незак.

  1. Шыць, сшываць рэдкімі шыўкамі, фастрыгаю, намячаючы лінію швоў.

    • Ф. сукенку.
  2. Шыць рэдкімі шыўкамі, рыхтуючы да прымеркі.

    • Ф. паліто.

|| зак. прафастрыгаваць, ✂ і сфастрыгаваць, ✂.

|| наз. фастрыгаванне, ✂.

фасфарычны, ✂.

Які свеціцца бледным святлом, як фосфар.

фасфат, ✂, м. (спец.).

Мінеральнае рэчыва, соль фосфарнай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і ў медыцыне.

|| прым. фасфатны, ✂ і фасфатавы, ✂.