Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

машынізаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Укараніць (укараняць) машыны ў вытворчасць.

|| наз. машынізацыя, .

машыніст, , м.

Спецыяліст, які кіруе ходам машыны.

  • М. паравоза.
  • М. экскаватара.

машыністка, , ж.

Жанчына, якая працуе на пішучай машынцы.

машынка, , ж.

Механічная прылада для якой-н. работы.

  • Пішучая м.
  • Шыць на машынцы (на швейнай машыне).
  • М. для стрыжкі валасоў.

маэстра, , м.

Ганаровая назва выдатных музыкантаў, жывапісцаў, шахматыстаў.

маяк, , м.

Вежа з сігнальнымі агнямі на беразе мора або вострава, якія паказваюць шлях караблям.

|| прым. маячны, .

маянэз, , м.

  1. Соўс з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў.

  2. Халодная страва з рыбы, птушкі, агародніны, залітая такім соусам.

    • М. з судака.

|| прым. маянэзны, .

маярат, , м. (спец.).

  1. У буржуазным грамадстве: парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.

  2. Нерухомая маёмасць, на якую пашырана такое права.

|| прым. маяратны, .

маятнік, , м.

  1. Стрыжань з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.

    • Насценны гадзіннік з маятнікам.
  2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.

|| прым. маятнікавы, .

маячыць, ; незак. (разм.).

Узвышацца над наваколлем.

  • Заводскія трубы маячылі ўдалечыні.