Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маштаб, , м.

  1. Адносіны даўжыні лініі на карце, глобусе, чарцяжы і пад. да яе сапраўднай даўжыні.

    • М. — 25 км у адным сантыметры.
  2. перан. Размах, значэнне.

    • Шырокі м. будаўнічых работ.
    • У сусветным маштабе.

|| прым. маштабны, .

маштабнасць, , ж.

Уласцівасць маштабнага (у 2 знач.), вялікая глыбіня ахопу чаго-н.

  • М. падзей.

маштак, , м.

Маларослы, каранасты, прыземісты, але дужы конік.

машына, , ж.

  1. Механізм, які выконвае пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.

    • Паравая м.
    • Вязальная м.
  2. перан. Аб арганізацыі, што дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.

    • Ваенная м.
  3. Тое, што і аўтамабіль.

    • Легкавая м.

|| прым. машынны, .

  • М. парк.
  • М. пераклад (пераклад, які ажыццяўляецца электронна-вылічальнай машынай).

машына... і машына-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да машыны, машын (у 1 знач.), напр. машыназабеспячэнне, машыналікавы, машына-гадзіна;
  2. які мае адносіны да машыны, машын (у 3 знач.), напр. машынапракатны, машынаўладальнік.

машынабудаванне, , н.

Галіна прамысловасці, якая вырабляе машыны.

|| прым. машынабудаўнічы, .

  • М. завод.

машынабудаўнік, , м.

Спецыяліст па машынабудаванню.

машыназнаўства, , н.

Навуковая дысцыпліна, якая ўключае ў сябе апісанне і тэорыю машын і механізмаў.

|| прым. машыназнаўчы, .

машынальны, .

Механічны, аўтаматычны.

  • М. адказ.

|| наз. машынальнасць, .

машынапіс, , м.

Друкаванне на пішучай машынцы, а таксама сам тэкст, атрыманы ў выніку друкавання.

|| прым. машынапісны, .

  • М. тэкст.