Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсто́яцца, ; зак.

  1. Пра вадкасць: пастаяўшы, выдзеліць з сябе асадак.

  2. перан. Канчаткова сфарміравацца (пра думкі, погляды).

    • Думка адстоялася, ўсё стала зразумелым.

|| незак. адстойвацца, .

адстраля́цца, ; зак.

  1. Адбіцца стральбой.

    • А. ад ваўкоў.
  2. Скончыць стральбу (разм.).

    • Падраздзяленне адстралялася.

|| незак. адстрэльвацца, .

адстро́іць, ; зак.

Надаць які-н. пэўны выгляд (шляхам рамонту і пад.).

  • А. кватэру.

|| незак. адстройваць, .

адстры́гчы, ; зак.

Адрэзаць стрыжкай.

  • А. валасы.

|| незак. адстрыгаць, .

адстрэ́ліць, ; зак. (разм.).

  1. Адарваць куляй, снарадам.

    • А. палец.
  2. Забіць (звера) па асобым дазволе.

    • А. лася.

|| незак. адстрэльваць, .

адстрэ́льваць, ; незак.

  1. гл. адстрэліць.

  2. Паляваць на каго-н., забіваючы па дазволу і пад. (спец.).

    • А. дзікіх качак.

|| наз. адстрэл, .

  • А. ваўкоў.

адсту́каць, ; зак. (разм.).

  1. Выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

    • А. такт.
    • А. заяву на машынцы (надрукаваць).
  2. Стукаючы, пашкодзіць.

    • А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адстукваць, .

адступа́льны, .

Які носіць характар адступлення, звязаны з адступленнем.

  • А. манеўр.

адступі́цца, ; зак. (разм.).

  1. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.

    • А. ад сваіх намераў.
  2. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.

    • Не адступіцеся ад маіх дзяцей!

|| незак. адступацца, .

адступі́ць, ; зак.

  1. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

    • А. улева на два крокі.
    • Хвароба адступіла (перан.).
  2. Адысці назад пад націскам праціўніка.

    • Адступілі з баямі.
    • А. перад цяжкасцямі (перан.).
  3. Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.

    • Аўтар адступіў ад тэмы.
  4. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.

    • А. ад старых звычаяў.
  5. Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.

    • А. ад краю.
  6. ад чаго і без дапаўнення. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.

    • Ён не адступіць ад свайго.

|| незак. адступаць, .

|| наз. адступленне, .