Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

манарх, ✂, м.

Асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, імператар і інш.)

|| ж. манархіня, ✂.

|| прым. манаршы, ✂.

  • Манаршая ўлада.

манархізм, ✂, м.

Палітычны напрамак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай ўлады.

|| прым. манархісцкі, ✂.

манархіст, ✂, м.

Прыхільнік манархізму.

|| ж. манархістка, ✂.

|| прым. манархісцкі, ✂.

манархія, ✂, ж.

Форма кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе-манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

○

  • Абсалютная манархія — у якой уся ўлада належыць толькі манарху.

  • Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.

  • Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой улада манарха спалучалася з органамі саслоўнага прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.

|| прым. манархічны, ✂.

манарэйка, ✂, ж.

Падвесны аднарэйкавы чыгуначны пуць.

|| прым. манарэйкавы, ✂.

  • Манарэйкавая дарога.

манастыр, ✂, м.

  1. Рэлігійная абшчына манахаў або манашак, якая ўтварае царкоўна-гаспадарчую арганізацыю.

    • Мужчынскі м.
    • Жаночы м.
  2. Тэрыторыя, царква і жылыя памяшканні такой абшчыны.

◊

  • Падвесці пад манастыр каго (разм.) — паставіць у вельмі непрыемнае становішча або падвесці пад спагнанне.

|| прым. манастырскі, ✂.

манаткі, ✂, н. (разм.).

Дробныя рэчы, пажыткі.

  • Збіраць свае м.

манатонны, ✂.

Вельмі аднастайны па тону, інтанацыі.

  • М. голас.

|| наз. манатоннасць, ✂.

манатып, ✂, м.

Наборная машына, якая адлівае набор асобнымі літарамі.

|| прым. манатыпны, ✂.

  • М. набор.

манах, ✂, м.

Член царкоўнай абшчыны, які даў абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця.

  • Жыць манахам (перан.).

|| ж. манашка, ✂.

|| прым. манаскі, ✂.

  • М. ўклад жыцця (перан. суровы, аскетычны).
  • Манаская вопратка.