манархія, , ж.

Форма кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе-манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

  • Абсалютная манархія — у якой уся ўлада належыць толькі манарху.

  • Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.

  • Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой улада манарха спалучалася з органамі саслоўнага прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.

|| прым. манархічны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)