Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

манагамія, ✂, ж. (спец.).

Форма шлюбу, пры каторай адзін мужчына можа ўтвараць сям’ю толькі з адной жанчынай; аднашлюбнасць.

|| прым. манагамны, ✂ і манагамічны, ✂.

манаграма, ✂, ж.

Вязь з дзвюх або некалькіх літар.

|| прым. манаграмны, ✂.

манаграфія, ✂, ж.

Навуковы твор, што даследуе адно якое-н. пытанне, асвятляе адну тэму.

|| прым. манаграфічны, ✂.

маналіт, ✂, м.

  1. Суцэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з яе.

  2. Цвёрдыя матэрыялы ў выглядзе адзінага масіву (спец.).

|| прым. маналітны, ✂.

  • Маналітная калона.

маналітны, ✂.

  1. гл. маналіт.

  2. перан. Моцна згуртаваны, з’яднаны.

    • Маналітная армія.

|| наз. маналітнасць, ✂.

маналог, ✂, м.

Гаворка адной асобы, звернутая да слухачоў або да самога сябе.

  • Сцэнічны м.
  • М. Гамлета.

|| прым. маналагічны, ✂.

манапалізаваць, ✂; зак. і незак.

Устанавіць (устанаўліваць) манаполію на што-н. М. знешні гандаль.

|| наз. манапалізацыя, ✂.

манапаліст, ✂, м.

  1. Чалавек, прадпрыемства, што карыстаюцца манаполіяй у якой-н. галіне.

  2. Буйны капіталіст, прадстаўнік манапалістычнага капіталу.

|| прым. манапалісцкі, ✂.

манаплан, ✂, м.

Самалёт, які мае адно крыло, размешчанае з двух бакоў фюзеляжа.

|| прым. манапланны, ✂.

манаполія, ✂, ж.

  1. Выключнае права на вытворчасць або продаж чаго-н., а таксама выключнае права карыстання чым-н.

    • Дзяржаўная м.
  2. Буйное капіталістычнае аб’яднанне, якое ўзнікла на падставе канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу з мэтай панавання ў пэўнай галіне гаспадаркі і атрымання найбольшага прыбытку.

|| прым. манапалістычны, ✂ і манапольны, ✂.

  • Манапалістычны капітал.
  • Манапольнае права.