Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фарысей, , ж.

Крывадушны, ханжа [першапачаткова член старажытнай іудзейскай секты, што вызначалася рэлігійным фанатызмам).

|| ж. фарысейка, .

|| прым. фарысейскі, .

фарысейнічаць, ; незак.

Быць фарысеем, крывадушнічаць.

фарысейства, , н.

Паводзіны фарысея, крывадушнасць.

фарэйтар, , м. (уст.).

Кучар Фурман, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.

|| прым. фарэйтарскі, .

фарэль, , ж.

Тое, што і стронга.

|| прым. фарэлевы, і фарэльны, .

фарэрцы, , м.

Скандынаўскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Фарэрскіх астравоў.

|| ж. фарэрка, .

|| прым. фарэрскі, .

  • Фарэрская мова (германскай групы індаеўрапейскай сям’і моў).

фас, , м.

Выгляд спераду, з твару.

  • Фатаграфавацца ў ф.
  • Павярнуцца фасам.

|| прым. фасны, .

фасаваць, ; незак.

Раскладваць, разважваць і ўпакоўваць што-н. у пэўных колькасцях, дозах.

  • Ф. пячэнне.
  • Ф. муку.

|| зак. расфасаваць, .

|| наз. фасаванне, , фасоўка, , расфасоўванне, і расфасоўка, .

|| прым. фасовачны, і расфасовачны, .

  • Фасовачная машына.

фасад, , м.

Пярэдняя галаўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу.

|| прым. фасадны, .

фаска, , ж. (спец.).

  1. Навостраны бок ляза, скошаны край шкла, металічных, драўляных і іншых вырабаў.

  2. Кадачка з вушкамі (разм.).