Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лячыць, ✂; незак.

Прымяняць медыцынскія сродкі для спынення якой-н. хваробы, імкнуцца паправіць здароўе.

  • Л. сухоты.
  • Л. хворага.

|| звар. лячыцца, ✂.

|| наз. лячэнне, ✂.

лячэбніца, ✂, ж.

Лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння.

  • Ветэрынарная л.

лячэбны, ✂.

Прызначаны для лячэння.

  • Лячэбная фізкультура.
  • Лячэбная ўстанова.

ляшчоткі, ✂.

Дошчачкі, лубкі, якія выкарыстоўваюцца пры пераломах касцей.

  • Ручка ў ляшчотках.

|| прым. ляшчотачны, ✂.

ляшчына, ✂, ж.

Тое, што і арэшына.

|| прым. ляшчынавы, ✂.

ляшчэўнік, ✂ і ляшчыннік, ✂, м.

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік.

ляшыць, ✂; незак. (разм.).

Пры сяўбе ўручную адзначаць чым-н., дакуль засеяна.

  • Л. жыта.

|| наз. ляшэнне, ✂.

мабілізаваны, ✂, м.

Чалавек, прызваны ў армію па мабілізацыі.

|| ж. мабілізаваная, ✂.

мабілізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Правесці (-водзіць) мабілізацыю (у 1 і 2 знач.) каго-, чаго-н.

    • М. у армію.
  2. каго (што) на што. Правёўшы неабходныя мерапрыемствы, прывесці (-водзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н. мэты.

    • М. шырокія масы на пасадку лесу.

|| зак. адмабілізаваць, ✂.

|| звар. мабілізавацца, ✂.

|| зак. адмабілізавацца, ✂.

мабілізацыя, ✂, ж.

  1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.

    • Усеагульная м.
  2. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.

    • М. ўсіх сваіх сіл.

|| прым. мабілізацыйны, ✂.