Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фартуна, , ж. (кніжн.).

Лёс, удача, шчаслівы выпадак.

  • Ф. мне спадарожнічае.

фартух, , м.

  1. Пэўнага крою жаночая адзежа, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб засцерагчы іх ад забруджвання; пярэднік.

  2. Чахол, рознага роду покрыўка (спец.).

|| памянш. фартушок, .

|| прым. фартуховы, .

фартысіма, прысл. (спец.).

Яшчэ мацней і больш гучна, чым фортэ.

  • Іграць ф.

фартыфікацыя, , ж.

  1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння.

  2. Ваенна-інжынерныя збудаванні.

    • Палявая ф.

|| прым. фартыфікацыйны, .

фартэпіяна, нескл., н.

Клавішны струнны музычны інструмент (раяль і піяніна).

  • Іграць на ф.

|| прым. фартэпіянны, .

фарфор, , м.

  1. Мінеральная маса з высакаякасных гатункаў белай гліны.

    • Кубачкі з фарфору.
  2. зб. Вырабы, посуд з такой масы.

    • Выстаўка фарфору 19 ст.

|| прым. фарфоравы, .

фарцоўшчык, , м. (разм.).

Той, хто займаецца спекуляцыяй рэчамі, звычайна перакупленымі ў чужаземцаў.

|| ж. фарцоўшчыца, .

|| прым. фарцоўшчыцкі, .

фарш, , м.

  1. Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы.

    • Курыны ф.
  2. Мясная або любая іншая здробленая начынка для страў.

    • Грыбны ф.

|| прым. фаршавы, .

фаршмак, , м.

Страва са здробненага мяса ці селядца, запечаных з бульбай, цыбуляй.

фаршыраваць, ; незак.

Начыняць фаршам.

  • Ф. рыбу.

|| зак. зафаршыраваць, .

|| наз. фаршыраванне, і фаршыроўка, .