Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кратавінне, ✂, н., зб. (разм.).

Кучкі зямлі, нарытыя кратом.

кратацца, ✂; незак.

  1. Рухацца, скранацца з месца.

    • На акне кратаецца фіранка.
    • Машына кратаецца з месца.
  2. Варушыцца.

    • У траве нешта кратаецца.

|| зак. пакратацца, ✂.

кратаць, ✂; незак.

  1. Дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.

    • К. валасы.
    • К. каляску.
  2. што і чым. Рухаць, варушыць.

    • К. сена.
    • К. фіранку.
    • К. параненай рукой.

|| зак. пакратаць, ✂.

кратны, ✂.

У матэматыцы: які дзеліцца без астачы на які-н. лік.

  • Дзевяць — лік кратны тром.

|| наз. кратнасць, ✂.

краты, ✂.

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах.

  • К. на дзвярах.
  • Пасадзіць за к. (у турму).

|| прым. кратавы, ✂.

кратэр, ✂, м.

Адтуліна на вяршыні вулкана, праз якую вывяргаецца лава, а таксама ўпадзіна, абкружаная кальцавымі валамі, у ландшафце Месяца і іншых планет.

|| прым. кратэрны, ✂.

краўчы, ✂, м.

У Рускай дзяржаве да 18 ст.: баярын, які ведаў царскім сталом, стольнікамі.

краўчыха, ✂, ж.

  1. Спецыялістка па шыццю адзення, пераважна жаночага.

  2. Жонка краўца (разм.).

крах, ✂, м.

  1. Разарэнне, банкруцтва.

    • К. банка.
  2. перан. Правал, поўная няўдача.

    • Пацярпець к.

крахтаць, ✂ і крактаць, ✂, незак.

Утвараць міжвольна ціхія, адрывістыя гукі, стогны (ад болю, пры няёмкім становішчы і пад.).

|| аднакр. крахтануць, ✂ і крактануць, ✂.

|| наз. крахтанне, ✂ і крактанне, ✂.