Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крацісты, ✂.

  1. Які ўяўляе сабой краты.

    • Крацістая агароджа.
  2. З кратамі.

    • Крацістае акно.

крачка, ✂, ж.

Вадаплаўная птушка сямейства чаек, водзіцца па адложыстых узбярэжжах рэк, азёр і харчуецца рыбай.

краявід, ✂, м.

  1. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.

    • Краявіды Полаччыны.
  2. Малюнак, карціна, якая адлюстроўвае віды прыроды, а таксама апісанне прыроды ў літаратурных творах.

    • Краявіды ў творах Я.Коласа.

краязнавец, ✂, м.

Чалавек, які займаецца вывучэннем свайго краю, краязнаўствам.

краязнаўства, ✂, н.

Вывучэнне асобных мясцовасцей краіны з пункту гледжання іх геаграфічных, культурна-гістарычных, эканамічных, этнаграфічных асаблівасцей.

|| прым. краязнаўчы, ✂.

  • К. музей.

крова...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову кроў, напр. кроваачышчальны, кровазварот, кровапапаўненне.

кровазварот, ✂, м.

Бесперапынны рух крыві па сасудах крывяноснай сістэмы ў целе чалавека або жывёліны.

кровазліццё, ✂, н.

Зліццё крыві з пашкоджаных сасудаў у органы і тканкі.

  • К. ў мозг.

кровазмяшэнне, ✂, н.

Палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі.

|| прым. кровазмяшальны, ✂.

кровападцёк, ✂, м.

Сіняк ад падскурнага кровазліцця, выкліканага ўдарам і пад.

|| прым. кровападцёчны, ✂.