Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кінарынак, ✂, м.

Купля і продаж фільмаў рознымі краінамі.

кінастужка, ✂, ж.

Кінематаграфічная стужка.

кінатэатр, ✂, м.

Тэатр для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінафікаваць, ✂; зак. і незак.

Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры і кінаперасоўкі дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў.

  • К. сяло.
  • К. школу.

|| наз. кінафікацыя, ✂.

кінафільм, ✂, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна.

  • К. для дарослых.

кінгстон, ✂, м. (спец.).

Клапан, што закрывае адтуліну ў падводнай частцы судна.

|| прым. кінгстонны, ✂.

кіндзюк, ✂, м. (разм.).

Страўнік.

|| прым. кіндзючны, ✂.

кінематаграфіст, ✂, м.

Спецыяліст па кінематаграфіі, работнік кіно.

|| ж. кінематаграфістка, ✂.

|| прым. кінематаграфісцкі, ✂.

кінематаграфія, ✂, ж.

Майстэрства ўзнаўлення на экране знятых на кінаплёнку відарысаў, якія рухаюцца, а таксама галіны дзейнасці, звязаныя з выпускам кінафільмаў.

  • К. Беларусі.

|| прым. кінематаграфічны, ✂.

кінематограф, ✂, м.

Тое, што і кіно.

|| прым. кінематаграфічны, ✂.