Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіла, , ж.

  1. Тое, што і грыжа (разм.).

  2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.

кіла...

Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной тысячы тых адзінак, якія названы ў другой частцы складання, напр. кілавольт, кілакалорыя, кілатона.

кілават, , м.

Адзінка магутнасці электрычнага току, роўная 1000 ват.

кілават-гадзіна, , ж.

Адзінка вымярэння энергіі і работы, роўная рабоце, што выконваецца за 1 гадзіну пры магутнасці току ў 1 кілават.

кілаграм, , м.

Асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.

|| прым. кілаграмовы, .

кіламетр, , м.

Адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў.

|| прым. кіламетровы, .

кіламетраж, , м.

Працягласць чаго-н. у кіламетрах.

|| прым. кіламетражны, .

кілзаць, ; незак.

Класці цуглі ў рот каню.

  • К. стаенніка.

|| зак. закілзаць, .

кілім, , м. (абл.).

Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.

  • Там ткуць кілімы дарагія.

|| прым. кілімавы, .

кілішак, , м.

Шкляная чарка на ножцы.

  • Хрустальны к.

|| прым. кілішачны, .